
У нядзельным эфіры Беларускага Радыё Рацыя прагучыць перадача «Вочы ў вочы з Зянонам Пазьняком. Дзе грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік БНФ «Адраджэньне» Зянон Пазьняк раскажа пра свае літаратурныя планы, пра талент Караткевіча, Купалы і Багдановіча, дасць ацэнку сучаснай літаратуры. Сучасная беларуская літаратура за 30 гадоў лукашызма не нарадзіла нічога. Няма твораў, якія б паказалі сваю эпоху, як яе паказаў Купала і Багдановіч – гаворыць Зянон Пазьняк:
Дзявятая заключная перадача з цыклу «Вочы ў вочы» з Зянонам Пазьняком прагучыць у эфіры Радыё Рацыя 23 чэрвеня ў (15.35 польскага часу, 16.35 – беларускага), таксама можна будзе слухаць і чытаць на нашым сайце.
Беларускае Радыё Рацыя






