Спадарыня Яніна з Беларусі, якая жыве 6 год у Беластоку, баіцца для Радыё называць сваё прозвішча, бо «агенты з Валадаркі і Лубянкі вельмі актыўныя цяпер». У размове з Юркам Ляшчынскім яна мяркуе, што шлях нашай Бацькаўшчыны аказаўся не такім імклівым у плане адбудовы нацыянальнай дзяржавы, але затое ў нашым Краі не рвуцца «кабы» (кіруемыя бомбы) ды ракеты, як тое робіцца ва Украіне. А тое, што ёсць у Беларусі, гэта павольная эвалюцыя, яна адпавядае геапалітычнаму стану, ад якога залежыць ці будзе існаваць наша нацыянальная дзяржава.

Пра гэта спадарыня Яніна кажа ў гутарцы з Юркам Ляшчынскім:
Вы слухалі частку перадачы “Беларусы 21-га стагоддзя” Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння ад 20-ай гадзіне 30 хвілінаў, паводле польскага часу, ці а 21-ай гадзіне 30 паводле беларускага часу. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ-га стагоддзя», можна паслухаць з панядзелка па чацвер, у названым часе, на хвалях нашага Радыё.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belarus.kp.ru






