Беларуская лёгкаатлетка родам з Баранавіч Марыя Жодзік, якая жыве і трэніруецца ў Беластоку, стала срэбнай прызёркай Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа. На спаборніцтвах яна ўстанавіла свой асабісты рэкорд — 2 метры, і гэта быў адзіны медаль, заваяваны Польшчай.

У размове з «Рацыяй» Марыя ўзгадвае сваіх беларускіх трэнераў, якія першымі павіншавалі яе з поспехам, падкрэслівае значэнне падтрымкі клуба Podlasie і свайго трэнера Паўла Вышынскага, а таксама расказвае пра жыццё ў Беластоку, будучыя планы і асабістае.
Слухайце праграму «Госць Рацыі» заўтра а 08:10 па польскім часе, 09:10 – па беларускім.
Беларускае Радыё Рацыя






