BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс праграмы “Маніфест”

Fashion lunch – беларускі ютуб-праект Ганны Прышывалка і Вольгі Кучарэнка, прысвечаны модзе і стылю.

Сярод гасцей праграмы нямала і музыкаў ды іншых культурных дзеячаў. Але ці іх уплывае знешні выгляд на меркаванні аўдыторыі? І наогул якія тэндэнцыі цяпер назіраюцца ў свеце? Адказы на гэтыя пытанні вядучыя і заснавальніцы праекту далі нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

Больш пра сучасныя тэндэнцыі, новы сезон праекту Fashion lunch, дапамогу палітвязням і «мантру» для настрою Ганна Прышывалка і Вольга Кучарэнка раскажуць у аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір у суботу, 31-га студзеня, у 15:05 па польскім часе (альбо 17:05 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя