BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс праграмы “Мы бачым”

Падляшша – гэта мая зямля, таму я пасля Варшаўскага ўніверсітэта вярнуўся сюды, а беларуская мова – самая для мяне цудоўная мова, на якой я люблю гаварыць. Я вельмі добра адчуваю сябе ў агульна-беларускай прасторы мовы. Таму стаў пісаць вершы менавіта на беларускай мове,- гаворыць беларускі паэт Бельска-Падляшскага Андрэй Сцепанюк:

Андрэй Сцепанюк
Андрэй Сцепанюк

– Толькі паглядзіце на розныя тыпы імпрэзаў, мы гаворым па-свойму, на тутэйшай мове, на падляшскай мове. Ёсць, здаецца, ужо і граматыка падляшскай мовы, для мяне гэта крыху ўсё дзіўнае. Я ад таго вельмі далёка. Зразумела, я не хачу казаць, што нельга, бо гэта ўсё падтрымлівае нашу традыцыю, гэта наша мова тут. Але ўсё ж такі я не напісаў ніводнага верша на мове тутэйшай, на гэтай нашай гаворцы. Я пішу ўсё ж такі на беларускай мове, і гэта мне адпавядае.

Больш пра жыццёвы і літаратурны шлях паэта, палітыка, педагога і патрыёта сваёй зямлі Андрэя Сцепанюка прагучыць у эфіры Беларускага Радыё Рацыя сёння, 4 сакавіка, а 14.10 паводле польскага часу, па беларускім – на дзве гадзіны пазней.

Андрэй Сцепанюк і Максім Знак
Кніга Андрэя Сцепанюка
Андрэй Сцепанюк падчас выступу на фэсце "Вершы на асфальце"

 Беларускае Радыё Рацыя