Ад пачатку поўнамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны шмат што змянілася ў свеце. Адна з апошніх змен – сітуацыя на Блізкім Усходзе, а менавіта ў Іране, з якім ЗША і Ізраіль уступілі ў вайну. Чаму Трамп, не завяршыўшы, як ён абяцаў, расейска-ўкраінскую вайну, разам з Ізраілем распачаў новую? Ці змяняе сітуацыя на Блізкім Усходзе стаўленне да Украіны ў ЗША і Еўропе? Ці можа цяперашняя сітуацыя на Блізкім Усходзе стаць фактарам, які паскорыць або, наадварот, затармозіць дыпламатычнае ўрэгуляванне вайны ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў праграме “Праз украінскую прызму” журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з экспертам Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” і выкладчыкам Кіева-Магілянскай Акадэміі Аляксандрам Краевым.

Слухайце перадачу ў пятніцу, 27 сакавіка, у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






