BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс рэпартажу “Вызваленне ці выдварэнне?”

Лукашэнкаўскі рэжым у мінулым годзе часткамі вызваляў палітвязняў і тым самым пазбаўляўся ад нязгодных, вывозячы іх за мяжу. Апошняя група складалася з 123 чалавек, сярод якіх быў Нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца Алесь Бяляцкі, вядомыя палітыкі – Павел Севярынец, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка.

Але шматлікія палітвязні такое вызваленне ўспрымаюць як выдварэнне з краіны. Пазбегнуць гэтага змог толькі Мікалай Статкевіч, які супрацьстаяў вывазу за мяжу. Але вынік гэтага – некалькі месяцаў чарговага інкамунікада.

Былыя палітвязні, якіх вывезлі з краіны крыху больш за месяц таму, згадваюць часы свайго вызвалення, у тым ліку і Павел Севярынец:

Цалкам рэпартаж Юркі Ляшчынскага і Таццяны Смоткінай “Вызваленне ці выдварэнне?” прагучыць на хвалях нашага радыё сёння, 20 студзеня, а 14.10 па польскім часе, па беларускім – у 16.10.

Беларускае Радыё Рацыя