BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Антон Малкін: Гэта сапраўды катастрофа, генацыд

Кансультацыі прадстаўнікоў беларусаў дыяспары па пытаннях адаптацыі да жыцця ў Нямеччыне, дапамога былым палітвязням у эміграцыі, а таксама тым, хто знаходзіцца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных артыкулах у Беларусі, вырашэнне праблемы пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў. І гэта далёка не поўны спіс накірункаў працы, што цяпер стаяць перад беларусамі ў Нямеччыне.

Кажа беларус Антон Малкін:

–  Беларусаў прыехала даволі шмат, у Нямечыну, канешне, менш, чым у Польшчу ці Літву. Увогуле з Беларусі па колькасці візаў, выдадзеных да сярэдзіны 2022 года, выехала каля паўмільёна чалавек. Гэта неверагодная колькасць. Магчыма, што зараз іх 700-800 тысяч, якія выехалі з краіны. Прычым на 2020 год у Беларусі ўсяго было каля 8 мільёнаў чалавек. Таму гэта сапраўды катастрофа, генацыд.

Беларус Антон Малкін дадаў, што не менш важным накірункам працы таксама застаецца супраца з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ютуб-канал «БелДыяспара ТБ»