Кожны былы палітвязень можа атрымаць ад ініцыятывы BySol аднаразовую фінансавую дапамогу памерам 1000 еўра. Пра гэта распавёў медыя-менеджар аб’яднання Антось Жукаў.

Антось Жукаў
Ён адзначыў, што па падтрымку BySol экс-зняволеныя звяртаюцца кожны дзень:
-Зараз хваля рэпрэсій, можна нават сказаць, павялічваецца. Бо сілавікі чамусьці рыхтуюцца да таго, што скончваецца тэрмін гэтых пяці гадоў, калі можна людзей прыцягнуць па 342 артыкуле. І звычайна летам хваля рэпрэсій спадала. Усе гэтыя сілавікі хадзілі ў адпачынкі. А гэтым летам мы не бачым ніякага спаду. Мы бачым, што яны наадварот стараюцца браць больш людзей.
Нагадаем, на сайце BySol таксама працягваецца збор для дзяцей палітвязняў у школу. Падтрымаць яго можна на сайце ініцыятывы (https://www.bysol.org/ru/bs/school2025/ ).
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






