BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ануляванне пашпартоў экс-палітвязняў — па-за межамі закона”

Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў пракаментаваў сітуацыю з ануляваннем пашпартоў у былых беларускіх палітвязняў, якіх вывезлі за мяжу.

пашпарт РБ


Паводле яго, такая практыка не мае прававых падстаў у беларускім заканадаўстве:

-Тут вельмі шмат пытанняў не толькі для юрыстаў, але і для палітыкаў, чаму яны так зрабілі. Мне цікава, калі рэжым пойдзе далей і пачне ануляваць пашпарты для беларусаў унутры краіны, каб яны не выязджалі. Мы ад Офіса пойдзем размаўляць са спецдакладчыкам, і з працоўнай групай, і з Вярхоўным камісарам, і з нашымі партнёрамі еўрапейска-амерыканскімі.

Марозаў падкрэсліў, што ў выніку людзі апынаюцца ў складаным становішчы, бо страта дакументаў стварае праблемы з легальным статусам за мяжой. Разам з тым, ужо вядзецца праца, каб ануляваныя пашпарты не сталі перашкодай для легалізацыі былых палітвязняў у іншых краінах.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя