BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Апеляцыя па справе палітзняволенай Ірыны Такарчук адбудзецца 15 кастрычніка

У Менскім гарадскім судзе 14 жніўня абвешчаны прысуд 63-гадовай палітзняволенай Ірыне Такарчук, якую затрымалі падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў.

Фота: t.me/viasna96

Маму блогеркі Вольгі Такарчук абвінавацілі паводле па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла 3 тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вярхоўны суд 15 кастрычніка разгледзіць апеляцыйную скаргу Ірыны. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Юрыя Руткоўскага.

Крыніца: “Вясна”