Апеляцыя па справе Змітра Дашкевіча пройдзе ў снежні. Суд Першамайскага раёна Менска ў верасні разглядзеў чарговую крымінальную справу супраць палітвязня. Гэтым разам актывіста абвінавацілі паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Анастасія Кулік прызнала яго вінаватым і прызначыла яшчэ адзін год і тры месяцы калоніі.
Апеляцыйную скаргу Змітра разгледзяць 10 снежня ў Менскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі — Сяргей Кацар. У ліпені 2022 года Змітру прысудзілі 1,5 года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. Пазней тэрмін працягвалі.
Беларускае Радыё Рацыя