BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Апеляцыйную скаргу палітвязня Сяргея Яфімава разгледзяць 13 жніўня

Апеляцыйную скаргу палітвязня Сяргея Яфімава  разгледзяць 13 жніўня. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі. Пра гэта стала вядома ПЦ “Вясна.”

У судзе Барысаўскага раёна 16 траўня палітвязню вынеслі прысуд па новай крымінальнай справе. Суддзя Людміла Зінкевіч прызнала яго вінаватым у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» і прызначыла яму яшчэ год зняволення ў дадатак да 4 гадоў калоніі. Гэта ўжо другі суд над палітвязнем па такім артыкуле.

Па стане на 11 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1385 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Вясна”