Можна лічыць сарванымі перамовы паміж Ізраілем і ХАМАС па часовым перамір’і.

Больш за тое, у часе ісламскага свята Рамадан не выключаныя тэрарыстычныя атакі на ізраільскую дзяржаву, – адзначыла грамадзянка Беларусі і Ізраіля, спявачка, выкладніца ангельскай мовы Маргарыта Зільберман:
— Тое, што адбываецца: мы працягваем аперацыю ў сектары Газа, бо мы хочам, каб усе закладнікі былі вызваленыя. І цяпер таксама адбываюцца баі на поўначы, бо Хезбала нас атакуе. Ад 30 да 70 ракет за дзень яны пасылаюць.
Палестына-ізраільскі канфлікт ідзе звыш пяці месяцаў. Між іншым, надалей захоўваецца напружаная сітуацыя на ліванскай мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя






