BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

АПК узнагародзіць шэраг асоб за важкі ўнёсак у развіццё Беларусі


Аб’яднаны пераходны кабінет напярэдадні Дня Волі прыняў рашэнне ўзнагародзіць шэраг асоб за важкі ўнёсак у развіццё Беларусі.

Адпаведнае распараджэнне падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.

Крыж Адраджэння Беларусі (Братоў Луцкевічаў) атрымаў журналіст і грамадскі дзеяч Сяргей Дубавец за шматгадовую працу на карысць нацыянальнага адраджэння.

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджаны палітолаг Віціс Юрконіс, праваабаронца Павел Казанецкі, журналіст Зміцер Лукашук і ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.

Медаль Францыска Скарыны за творчыя дасягненні прысудзілі музыку і пісьменніку Лявону Вольскаму.

Медаль Нязломных (імя Ларысы Геніюш) уручылі журналістцы Ксеніі Луцкінай за стойкасць падчас зняволення.

Медалём «Гонар і годнасць» адзначаны юрыст і палкоўнік юстыцыі ў адстаўцы Аляксандр Варапаеў за мужнасць у абароне свабоды і правоў чалавека.