Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі ўзнагародзіў 10 былых добраахвотнікаў медалём “Гонар і годнасць”. Пастанова падпісана кіраўніком АПК Святланай Ціханоўскай. У ім гаворыцца, што ўзнагароджаныя асобы “праявілі мужнасць і адданасць інтарэсам беларускага народа”.

Сярод іх: Аляксандр «Сашко» Царук (пасмяротна), былы добраахвотнік палка Кастуся Каліноўскага;
Сяргей «Ваяр» Пальчэўскі, былы добраахвотнік батальёна «Волат» палка Кастуся Каліноўскага;
Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч, былы добраахвотнік батальёна “Волат” палка Кастуся Каліноўскага;
Васіль «Пацук» Верамейчык (быў паранены), былы добраахвотнік палка Кастуся Каліноўскага;
Аляксандр «Кусь» Клачко, былы добраахвотнік палка Кастуся Каліноўскага.
Імёны яшчэ пяці чалавек не выдаюцца па меркаваннях бяспекі.
«Узнагароджаныя рызыкавалі сваім жыццём або аддалі яго ў барацьбе за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека», – гаворыцца ў паведамленні АПК.
Прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання даручана прадстаўніцы АПК па нацыянальным адраджэнні Аліне Коўшык.
Нагадаем, сёння адзначаецца 510-я гадавіна перамогі аб’яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над войскамі Рускай дзяржавы падчас вайны 1512-1522 гадоў. Медаль “Гонар і годнасць” быў заснаваны АПК у лютым, ён уручаецца за выключную адданасць у служэнні Беларусі. Раней медалём былі ўзнагароджаны 27 загінуўшых удзельнікаў беларускіх пратэстаў і беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя