Аб´яднаны пераходны кабінет Беларусі ў кастрычніку запускае акцыю «Вяртанне да сапраўднай гісторыі» пад адпаведнымі хэштэгамі сапраўднай гісторыі Беларусі.

Гэта робіцца, каб супрацьстаяць перакручванню гістарычных падзей рэжымам у сваіх інтарэсах, кажа прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб´яднанага пераходнага кабінета Павел Баркоўскі:
-Гэта акцыя прысвечана таму, каб нагадаць беларусам, што ў іх ёсць шмат магчымасцяў узгадаць гэтую гісторыю і паразмаўляць пра яе з дзецьмі. І мы прапануем розныя фарматы, якім чынам на працягу месяца гэта можна рабіць. Але, канешне, акцыя сімвалічная, нішто не замінае працягваць яе потым. Галоўнае – распавядаць дзецям праўдзівую гісторыю, а не тое, што ім зараз кажуць прапагандысты.
Павел Баркоўскі спадзяецца, што ў акцыі прымуць удзел не толькі беларусы замежжа, але і беларусы ўнутры Беларусі. Магчымасцяў для гэтага будзе шмат, напрыклад, праз ютуб і хэштэгі.
Беларускае Радыё Рацыя




