Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Антэ Ёзіч у Будславе звярнуўся з пасланнем да беларускіх вернікаў у сувязі з завяршэннем свайго служэння ў Беларусі. Прадстаўнік Папы Рымскага адзначыў «мужную веру» беларускага народу, піша katolik. life.

Падчас галоўнай святой Імшы фэсту ў Будславе ў гонар маці Божай Будслаўскай ватыканскі дыпламат звярнуўся з пасланнем і перасцярог ад будаўніцтва «дому, у якога няма будучыні». У прамове, якую прадстаўнік Папы прачытаў па-беларуску, ён адзначыў «мужную веру» народу.
Апостальскі нунцый, архібіскуп Антэ Ёзіч, які паходзіць з Харватыі, узначальваў ватыканскую нунцыятуру ў Беларусі з траўня 2020 году. Сёлета ў чэрвені яго прызначылі Апостальскім нунцыем у Арменіі і Грузіі.