Міжнародны дзень ААН у падтрымку ахвяр катаванняў адзначаюць 26 чэрвеня ва ўсім свеце. У межах гэтай даты Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі выпусціў расследаванне пад назвай «Маскоўскае РУУС г. Менска. Катаванні затрыманых 9–13 жніўня 2020 года».

Вынікі прадставіў галоўны расследвальнік і заснавальнік камітэту Сяргей Усцінаў:
– Усяго апазнана 14 сілавікоў, хаця ў нас ёсць і спіс непасрэдна ў дакуменце, куды ідзе спасылка на 106 сілавікоў РАУС з фатаграфіямі для апазнання. Асаблівасцю зневажання акрамя катаванняў было тое, што ўся зала была засланая целамі, і ўся зала была ў крыві і іншых чалавечых вылучэнняў. Найбольш жорстка збівалі беларускамоўных, таксама збівалі медыкаў. Сам дакумент расследавання складаецца з 58 старонак, дзе прыводзіцца пагадзінная хроніка 4 дзён падзей у Маскоўскім РУУС Менска, сведчанні аб масавым гвалце і бесчалавечных умовах, апісаны пашкоджанні пацярпелых. Таксама дадзена ацэнка таму, што здарылася ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і нормамі міжнароднага права.
Тэкст расследвання:
«ТАКОГО КРИКА Я НЕ СЛЫШАЛ ДАЖЕ КОГДА СМОТРЕЛ ФИЛЬМЫ УЖАСОВ. ЧЕМ ГРОМЧЕ ОН КРИЧАЛ, ТЕМ СИЛЬНЕЕ ЕГО БИЛИ» – Международный Комитет по расследованию пыток в Беларуси



Беларускае Радыё Рацыя






