BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Апублікавана расследаванне пра жорсткае абыходжанне ў жаночай калоніі

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі апублікаваў расследаванне пра жорсткае абыходжанне і катаванні ў гомельскай жаночай калоніі №4.

Асноўныя вынікі агучыў галоўны расследавальнік і заснавальнік Камітэта Сяргей Усцінаў:

– Асноўныя высновы гэтага расследавання, што ва ўсёй пенітэнцыярнай сістэме беларускай, і ў прыватнасці ў папраўчай калоніі № 4, не выконваюцца правы чалавека, як мінімум мінімальныя стандарты стаўлення да зняволеных, якія павінны быць. З прыбыццём увогуле палітычных зняволеных у папраўчую калонію №4 пачалося больш жорсткае стаўленне да палітычных зняволеных. І ў прынцыпе гэта сказалася на ўсіх зняволеных.

Для стварэння дакумента супрацоўнікі Камітэта вывучылі 20 інтэрв’ю і 1818 старонак сведчанняў,  склалі спіс з 16 супрацоўнікаў калоніі, уключаючы кіраўніцтва і работнікаў рэжымнага аддзела. Мэта расследавання — прыцягнуць вінаватых да адказнасці і аднавіць справядлівасць.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Тэкст расследавання:

Беларускае Радыё Рацыя