BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аранжавы ровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на панядзелак

На панядзелак, 3 чэрвеня, у Беларусі аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі надвор’я, паведамляе МНС.

Фота: krsk.aif.ru

Паводле звестак Белгідрамета, “3-га чэрвеня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах у асобных раёнах моцныя залевы, днём град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с”, – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Днём слупкі тэрмометраў у Віцебску, Гародні, Менску і Магілёве паднімуцца да адзнак +20…+25°С, у Берасці і Гомелі – да +21…+26°С.

Беларускае Радыё Рацыя