Аранжавы ровень небяспекі праз непагадзь абвешчаны на 29 снежня ў Менскай, Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях. Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

На панядзелак Белгідрамет выпусціў “папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’яве”. Уначы, як паведамляецца, “па заходняй палове рэспублікі і ў Менску захаваецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15–18 м/с”.
У мінулыя дні ў Беларусі выпала шмат снегу. Камунальныя службы занятыя ў яго ўборцы. У прыватнасці, у Менску ў работах прымалі ўдзел 1.030 супрацоўнікі адпаведных службаў і 31 адзінка тэхнікі.






