На большай частцы тэрыторыі Беларусі ў панядзелак, 6 красавіка, чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с , паведамілі ў Белгідрамеце.

Па прагнозах сіноптыкаў, сёння ўсталюецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з мокрым снегам. Магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, на большай частцы тэрыторыі краіны парывы ўзмоцняцца да 15-20 м/с. Тэмпература паветра складзе +7 … +13 °С.
МНС папярэджвае, што магчымыя пашкоджанне і абрыў ліній сувязі і электраперадач, парушэнне электразабеспячэння, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах.






