BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аранжавы ровень небяспекі ў Беларусі

Здымак ілюстрацыйны

З-за моцнай галаледзіцы на сёння ў Беларусі аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі. Увогуле ў краіну вяртаюцца маразы, ў бліжэйшыя два-тры дні месцамі ў паўднёвых рэгіёнах чакаецца паніжэнне тэмпературы да мінус 15 градусаў. Ратавальнікі заклікалі засцерагчыся, каб не папоўніць ужо досыць вялікі спіс ахвяр халадовых траўм.

“Галоўнае трымаць у цяпле рукі, ногі і твар”, – раіць лекар:

— На вуліцы з’яўляюцца маразы, а у нас з’яўляюцца хворыя з абмаражэннем рознай ступені цяжкасці, ад другой да чацвёртай. Часцей за ўсё першая, другая, трэцяя ступені абмаражэння праз працяглае быццё на холадзе без адпаведнага адзення, без рукавіцаў, з дрэнным абуткам, цесным або тым, што не адпавядае сезону. Вядома, галоўнае не быць доўга, дзе нізкая тэмпература.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, з 21 лістапада ў краіне ахвярамі халадоў і галаледзіцы стала ўжо 14 705 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя