BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый стаў грамадзянінам Беларусі

Праз больш як 30 гадоў служэння ў Беларусі архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый стаў нарэшце грамадзянінам Беларусі. Пра гэта паведаміла ў сваім тг-канале УУС Віцебскага аблвыканкама.

Выявілася, што з часу распаду СССР святар меў расейскае грамадзянства. “Па вяртанні на радзіму яго не пакідала думка аб аднаўленні грамадзянства Беларусі ў парадку рэгістрацыі”, — кажуць у віцебскай міліцыі. Нарэшце праз 30 гадоў гэтая думка здолела ўвасобіцца ў жыццё…

Архіепіскап Дзімітрый нарадзіўся ў Бабруйску ў 1953 годзе. У 1978-м закончыў Маскоўскую духоўную семінарыю і жыў у Расеі. У 1989 годзе стаў епіскапам Полацкім і Віцебскім.