Былы палітзняволены Генадзь Смірноў з Ляхавіч, які прайшоў праз рэжым інкамунікада і страшныя катаванні ў шклоўскай калоніі, дзе забілі Вітольда Ашурка, напісаў кнігу «Мой архіпелаг БЕЛАГ».

Спачатку Генадзь напісаў кнігу на рускай мове, але зараз перакладае яе на беларускую, каб выдаць менавіта на роднай мове. Кніга пра час з 2020 па 2025 год, пра выбарчы час, арышт і перажытае пекла, гаворыць Генадзь Смірноў:
-12 раздзелаў, але яны розныя па велічыні. Паслявыбарчая вялікая частка да майго зняволення, пасля ўжо ІЧУ і СІЗА і пасля вызвалення там ёсць частка. Да эміграцыі.
Па словах Генадзя Смірнова, знішчанае ахоўнікамі рэжыму здароўе і немагчымасць фізічна працаваць у 51 год сталі трыгерам для напісання кнігі. Бо тое, як здзекуюцца з палітвязняў у 21 веку ў Беларусі, гэта проста фашызм у чыстым выглядзе:
-Мне аб металічныя дзверы разбілі галаву, калі сядзеў ў ШІЗА і ПКТ. Адбілі мне калені. Я не падпісваў ніякія памілаванні, у мяне ніводнага спаткання не было. Дзесяць сутак я быў у маразільнай камеры, калі быў мароз 16 градусаў, у мяне былі адкрытыя ўсе вокны, дзверы, і 9 начэй і 10 дзён не закрываліся. Гэта ў ШІЗА.
Наогул ў ШІЗА і ПКТ Смірноў прабыў больш 7 месяцаў. Генадзь Смірноў быў асуджаны судом Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка 2021 года да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго затрымалі разам з сынам за распаўсюд лістовак з крытыкай на адрас Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя





