Ён прабыў у там два тыдні, паведамляе Catholic.by. Як сталася вядома, у святара была мігальная арытмія сэрца.

«Хачу выказаць сваю ўдзячнасць усім, хто мяне лячыў і маліўся аб маім здароўі. Перадусім лекарам Першага клінічнага шпіталю ў Менску, якія паспяхова прывялі ў норму рытм сэрца», – сказаў Тадэвуш Кандрусевіч. Ён анансаваў свой удзел у імшы ў менскай катэдры 3 сакавіка.
Святару 78 гадоў. З 2007 да 2021 года ён узначальваў Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі. Мітрапаліт крытыкаваў дзеянні ўладаў і сілавікоў пасля падзей жніўня 2020 года, прыходзіў з малітваю да муроў Акрэсціна. Пасля гэтага яго не пусцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы пасля кароткай паездкі. Калі Кандрусевічу ўсё ж дазволілі перасячы мяжу, ён сышоў у адстаўку.
Беларускае Радыё Рацыя