BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арганізатары адмовіліся праводзіць сёлета Марафон салідарнасці з палітвязнямі

Сёлета анлайн Марафона салідарнасці ў падтрымку палітвязняў не будзе. Пра гэта паведаміла каманда Вольгі Гарбуновай.

Гарбунова паведаміла, што яна з камандай “21 траўня” “прыняла цяжкае рашэнне паставіць марафон на паўзу”. Гэтае рашэнне яна тлымачыць поўнай адсутнасцю маральных і часавых рэсурсаў на правядзенне акцыі.

Марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і іх сем’ямі “Нам не ўсё адно”, які прайшоў 29-30 ліпеня 2023 года, сабраў больш за 550 тысяч еўра.

У жніўні таго ж года суд у Мінску прызнаў відэазапісы Марафону салідарнасці “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. А ў кастрычніку на арганізатараў і ўдзельнікаў марафону пачалі крымінальную справу. Сёлета ў верасні Гарбунова пакінула пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).