BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Артур Міхальскі: Салідарнасць з беларусамі — гэта тое, што мы павінныя рабіць

На гэтым тыдні ў Варшаве ў Польскім Сенаце адкрылася выстава, прысвечаная беларускаму праваабаронцу і нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму.

Артур Міхальскі

«Лічу, што гэта добрая падзея. Мы павінны зрабіць усё, каб дэмакратыя ў Беларусі перамагла», – перакананы польскі дыпламат Артур Міхальскі.

– Змаганне за свабоду – гэта не толькі лакальная з’ява, гэта справа беларусаў. Але мы ж суседзі. Мы вельмі добра знаем Алеся Бяляцкага, ён шмат разоў наведваў Польшчу, мы сябры. Зразумела, салідарнасць з беларусамі – гэта тое, што мы павінныя рабіць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Нагадаем, на адкрыцці выставы прысутнічалі як беларускія, так і польскія палітыкі і грамадскія дзеячы.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя