У Магілёве затрымалі жонку палітвязня Максіма Сергеенкі Алесю. Па папярэдняй інфармацыі, яна ў СІЗА. У Алесі двое няпоўнагадовых дзяцей.

Яе муж – палітвязень, які ў красавіку 2021 года атрымаў ад Круглянскага раённага суду вырак у 3 гады зняволення па т. з. «справе лялек». Максіма прызналі вінаватым у тым, што ён разам з іншымі фігурантамі вырабіў шэсць роставых лялек з выявамі вышэйшых службовых асобаў. Па дадзеных рэсурсу MAYDAY, Максім павінен вызваліцца прыкладна праз месяц. Лёс яго дзяцей пакуль невядомы.
Як паведамлялася, 24 студзеня жонку іншага палітвязня Мікалая Статкевіча Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутак.
Беларускае Радыё Рацыя






