BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арыштавалі прарасейскую актывістку Вольгу Бондараву

Прарасейскую актывістку Вольгу Бондараву арыштавалі на 13 сутак за «распаўсюд экстрэмізму». Пра гэта паведаміў яе муж Аляксандр блогеру Андрэю Павуку, калі той патэлефанаваў мужчыне пад выглядам аднадумца Бондаравай, піша @belsat.

 Фота: grodnonews.by

Адвакат Бондаравай сказаў, што яе пакаралі па «экстрэмісцкім» артыкуле, распавядае Аляксандр: «Нешта перапосціла ці што. Хутчэй за ўсё гэта было спланавана. Трэба было пасадзіць яе адмыслова, яны [сілавікі] лавілі яе, кантралявалі». Пісаць скаргі, з ягоных слоў, бессэнсоўна.