
Як даведалася аб’яднанне вернікаў «Хрысціянская візія», ксяндза Паўла Ярашэвіча асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкулу за «распаўсюд экстрэмізму». Па выніках суда ксяндзу далі штраф у 1200 рублёў і канфіскавалі тэлефон. Пасьля суда яго вызвалілі.
Павал Ярашэвіч быў затрыманы ў пятніцу 16 жніўня, выходныя ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.
Ксёндз Ярашэвіч з’яўляецца пружанскім дэканам і пробашчам мясцовай парафіі Парафія ўваходізць у Пінскую дыяцэзію.
Беларускае Радыё Рацыя