

Арыштаваныя мастакі Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі. Па інфармацыі «Нашай Нівы», пару затрымалі прыкладна два тыдні таму і яны дагэтуль не выйшлі на свабоду. 64-гадовая Людміла Шчамялёва — дачка народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Яе мужу Ігару Рымашэўскаму таксама 64 гады.
Згодна з інфармацыяй кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі ў Беларусі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць радзіму.
Беларускае Радыё Рацыя






