Толькі ў берасцейскім СІЗА ў траўні 2025 года ўтрымлівалася да 50 чалавек, затрыманых па «справе Гаюна», паведамляе кіраўнік фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале.

Агулам у берасцейскім следчым ізалятары знаходзяцца да 280 чалавек, з якіх 60 – 70% – «палітычныя». «Паводле нашых дадзеных, тэрмін утрымання за кратамі фігурантам «справы Гаюна» працягваецца праз складанасць справы», – зазначае Стрыжак.
Кіраўнік BYSOL таксама зазначае, што ў СІЗА этапам праз ІЧУ рэгулярна прывозяць людзей з мяжы, якія, «нягледзячы на папярэджанні, едуць у Беларусь ». Паводле Стрыжака, у размовах міліцыянты не хаваюць упэўненасці ў тым, што сканчэнне тэрміна даўнасці па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») нічога не зменіць і яны знойдуць варыянты (перакваліфікацыя крымінальных спраў і г.д.) як саджаць людзей, што трапілі ў поле зроку сілавікоў.






