Байцы 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна перадалі асабістыя рэчы беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай, якая загінула, абараняючы Украіну, у музей “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы” ў Львове. Пра гэта піша тэлеграм-канал “ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ”.

«Марыя жыла як герой і па-геройску аддала сваё жыццё ва Украіне за нашу з вамі свабоду. Яна будзе жыць вечна ў сэрцах усіх свабодных беларусаў», – пішуць аўтары посту.
24-гадовая беларуска Марыя Зайцава загінула пад Пакроўскам 17 студзеня. Пра яе пахаванне пакуль не паведамлялася.
Беларускае Радыё Рацыя






