У архіўных дакументах КДБ Беларусі, вывезеных у Польшчу і знойдзеных даследчыкам сталінскіх рэпрэсій, дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі ў Варшаве Ігарам Станкевічам, утрымліваецца жахлівае сведчанне пра асобны корпус смяротнікаў.

Корпус быў створаны з тых, каго асудзілі да расстрэлу, але пакінулі для данясення на тых, хто яшчэ быў на свабодзе і каго трэба было знішчыць, гаворыць Ігар Станкевіч:
-Іх утрымлівалі асобна, катавалі, асабліва катавалі тых, хто не пагаджаўся даваць паказанні. Катавалі, каб гэтыя людзі давалі паказанні на іншых людзей. І вось з дакумента вынікае, што толькі 38 чалавек далі паказанні на 3 489 іншых асобаў. То бок, колькі далі 270 чалавек, на жаль, у дакуменце я пакуль не вычытаў. Магчыма, сустрэну гэтую лічбу пазней.
Паводле Ігара Станкевіча, у гэтым корпусе быў і Браніслаў Тарашкевіч. Ён даў паказанні на 249 чалавек. Расстралялі корпус у канцы 1938 года, аформіўшы дакументы заднім чыслом. Пазней былі расстраляны і самі стваральнікі корпусу.


Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






