BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне спаўняецца тры гады

Сёлета Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне спаўняецца тры гады.

Старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў.
Андрэй Кушняроў

Па словах старшыні Асацыяцыі Андрэя Кушнярова, зараз у арганізацыі налічваецца некалькі тысяч ветэранаў, якія ратацыйна вяртаюцца на фронт:

– За гэты час даволі шмат людзей прайшло праз украінскую армію. Яны раскіданыя па розных падраздзяленнях і Асацыяцыя існуе больш у месцы, куды можна прыйсці і даведацца канкрэтную інфармацыю, атрымаць дапамогу ў выглядзе нейкага пераезду, нейкай парады, даведацца, напрыклад, дзе можна пераначаваць у Варшаве. Сітуацыя ва Украіне пры гэтым асабліва не палепшылася ў плане дапамогі ад дзяржавы добраахвотнікам. Таму дапамога па-ранейшаму патрэбная.

Асацыяцыя займаецца кропкавай каардынацыяй дапамогі беларускім ветэранам, не мае знешняга фінансавання і гуртуецца на прынцыпах братэрства. Акрамя таго, арганізацыя сочыць за лёсам экс-добраахвотнікаў, якія апынуліся ў Беларусі, як, напрыклад, палітзняволены Васіль Верамейчык, экстрадаваны з В’етнама.

Беларускае Радыё Рацыя