BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Асацыяцыя беларусаў Італіі «Талака» адзначае 3-годдзе

Напачатку красавіка тры гады дзейнасці адзначае асацыяцыя беларусаў Італіі «Талака».

Фота Юліі Юхно

Пра тое, што ўдалося зрабіць за гэты час,  распавядае кіраўніца арганізацыі Юлія Юхно:

-“Талака” за гэты час зрабіла шмат. Па-першае, сфармавала вельмі класную, устойлівую каманду, якая больш за тры гады дапамагае ўсім нашым ініцыятывам ісці наперад, развівацца, расці. У нас сфармавалася некалькі дэпартаментаў, невялічкіх, але ўсё ж такі яны ёсць.

Па словах актывісткі, таксама было зроблена шмат супольных праектаў:

-Мы займаемся легалізацыяй, зрабілі шмат летніх праектаў у калабарацыі, канешне, з Народнай амбасадай, у калабарацыі з нашымі партнёрамі з Італіі, калісьці з Офісам – у нас розных шмат партнёраў за гэты час было. Я ўжо не кажу пра культурную дыпламатыю.

Кіраўніца «Талакі» ўпэўнена, што у 2026-м годзе арганізацыя таксама далучыцца да дапамогі былым палітвязням, а таксама будзе арганізоўваць шэраг культурніцкіх і спартовых мерапрыемстваў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя