Беларусы замежжа дапамагаюць асімілявацца сваім палітзняволеным, якія прыехалі ў Польшчу. Да прыкладу, асацыяцыя палітвязняў «Да волі» арганізавала фэст для палітвязняў. Матар’яльна дапамаглі беларусы Бельгіі, стол падрыхтаваў прафесійны беларускі кухар. Канцэрт ім зрабілі беларускія музыкі і артысты.
Палітзняволеныя прыходзілі з сем´ямі, каб пабыць сярод сваіх, кажа былы палітзняволены, мэнеджар асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Алег Кулеша:
— Людзі змаглі сустрэцца, паразмаўляці. Не кожны жадае распавядаці сваю гісторыю ў нейкіх сродках масавай інфармацыі. Там можна падзяліцца паміж сабой. Хтосьці сбае знайшоў псіхалагічнага, хтосьці нават матар’яльнагадарадцу, хтосьці захацеў памагчы палітвязням. Усё гэта можна было зрабіць там: паразмаўляці, пасядзеці, паслухаці спевы, патанцаваці, далучыцца да беларускай культуры.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Паводле Алега Кулешы, яны будуць удзячны ўсім за любую дапамогу, якую акажуць людзі для тых, хто вырваўся з палону дыктатара.
Беларускае Радыё Рацыя