BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Асуджанага на “суткі” лідскага барда возяць перабіраць цыбулю

У Лідзе 16 лютага зноў затрымалі 59-гадовага барда Сяргея Чарняка, піша тг-канал “Затрыманні, суды ў Лідзе”.

Яму прысудзілі 15 сутак арышту. Падчас адбыцця тэрміну Чарняка возяць да мясцовага фермера перабіраць цыбулю, пішуць праваабаронцы.

Чарняка затрымлівалі ў снежні 2023-га і асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Новы год мужчына сустракаў за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя