У судзе Ленінскага раёна Берасця шостага лістапада асудзілі Артура Трушко, Вадзіма Кутасевіча і Аліну Новікаву паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Шурын.
Берасцейцаў абвінавацілі ў тым, што яны «выкрыквалі лозунгі і дэманстравалі палотнішча бел-чырвона-белага колеру».
Трушко і Кутасевічу прызначылі па аднаму году і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Новікавай — два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
вясна