BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Асудзілі аднаго з кіраўнікоў ювелірнага брэнду Belaruskicry

У Следчым упраўленні УСК па горадзе Менску распавялі абставіны крымінальнай справы супраць кіраўніка ювелірнага брэнда Belaruskicry, які ўлады абвясцілі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Верагодна, гаворка ідзе пра дырэктара па вытворчасці Ягора Бужылава. Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) і прызначылі чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

Ведамства піша, што мужчына «прытрымліваўся радыкальных антыдзяржаўных поглядаў і вырашыў заняцца прадпрымальніцкай дзейнасцю па вырабе ювелірных і іншых вырабаў з сімволікай дэструктыўнага характару».