BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Асудзілі да зняволення па справе ініцыятывы “письмо.бел”

На мінулым тыдні ў Менску вынеслі прысуд тром палітвязням, якіх абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса): Аляксандру Мазуру, Паўлу Каранюхіну і Аляксандру Лыкшыну.

 Аляксандр Мазур, Павел Каранюхін і Аляксандр Лыкшын.

Суд прызначыў Мазуру і Каранюхіну тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму, а Лыкшыну — тры гады і сем месяцаў зняволення. Таксама ім прызначылі па 1000 базавых велічыняў штрафу.

Па версіі КДБ, мужчыны маюць дачыненне да ініцыятывы “письмо.бел”, якую прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем” праз месяц пасля затрымання палітвязняў.

«Письмо.бел» — сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным, якім карысталіся тысячы беларусаў. Ініцыятыва ў тым ліку дапамагала беларусам заставацца на сувязі з палітзняволенымі, нягледзячы на вымушаную эміграцыю. Пры гэтым толькі 10% лістоў ішлі палітвязням, у асноўным сэрвіс быў разлічаны на звычайных асуджаных. Таксама карыстальнікі прымалі ўмовы рэсурсу — не парушаць патрабаванні МУС і не адпраўляць забароненую інфармацыю.

вясна