Суд па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі» распачаўся ў Менгарсудзе 26 ліпеня ў закрытым рэжыме. Падрабязнасці справы агучваліся ў прапагандыскім фільме АНТ.
Судзілі адразу пяць чалавек: 25-гадовага Валера Водзіна (завочна), Андрэя Грыгор’ева, 30-гадовую Вікторыю Волчак, 25-гадовую Ганну Савачкіну і яе маці Таццяну Русак. Іх абвінавачвалі у тым ліку ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «падрыхтоўцы да акту тэрарызму» (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289 КК). Працэс па справе скончыўся 9 жніўня.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 25-гадовага Валера Водзіна судзілі ў парадку спецвытворчасці і прызначылі 20 гадоў калоніі і буйны штраф у памеры 600 базавых велічыняў (24 000 рублёў). Пакаранні яшчэ чатыром фігурантам высвятляюцца.
вясна