Юрый Храмееў нарадзіўся 5 ліпеня 1990 года. У 2016‑м атрымаў дыплом праграміста ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

З 2014 года Юрый перайшоў у стартап ActivePlatform, дзе прайшоў шлях ад распрацоўшчыка да бізнэс-аналітыка і кіраўніка прадукту — чалавека, які вырашае, што менавіта будзе рабіць каманда.
Кампанія спецыялізуецца на платформах для кіравання воблачнымі сэрвісамі і працуе на міжнародным рынку. З адкрытай інфармацыі пра кампанію вядома, што яе рашэнні выкарыстоўваюцца для аўтаматызацыі білінгу, каталога сэрвісаў і кіравання выдаткамі на воблака. Яе штогадовая выручка — $18,5 мільёна, паводле звестках партала RocketReach.
Невядома, калі яго затрымалі. Але сацсеткі Храмеева выдаленыя, а ў тэлеграме ён быў анлайн «вельмі даўно».
Юрыя судзілі ў Менскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Наша Ніва».






