BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Асудзілі менеджара наваполацкага банка

Аляксею Камовічу 46 гадоў. Ён віцебчук, але доўгі час жыў у Наваполацку. Больш за 20 гадоў Камовіч працуе ў банкаўскай сферы. З лістапада 2017‑га па жнівень 2021‑га ён узначальваў рэгіянальнае падраздзяленне БПС-Сбербанка ў Наваполацку.

Камовіч уваходзіў у раду па развіцці прадпрымальніцтва пры Наваполацкім гарвыканкаме разам з тагачаснымі кіраўнікамі многіх буйных прадпрыемстваў і кіраўнікоў раёна. Быў і ў Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў.

Камовіча асудзілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У чым менавіта яго абвінавачвалі, невядома, піша (https://nashaniva.com/377089) «Наша Ніва».

12 верасня Камовіча ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў», які стварае МУС. Хутчэй за ўсё, Аляксею прысудзілі «хімію» з накіраваннем