BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Асудзілі пінскага журналіста Яўгена Мікалаевіча, які вярнуўся ў Беларусь

26 верасня 2024 года суд Пінска і Пінскага раёну прызнаў палітзняволенага журналіста Яўгена Мікалаевіча вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яму прызначылі паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Медыя-Палессе».

Яўген Мікалаевіч

Справу разгледзела суддзя Яўгенія Мельнік.

У 2020 годзе Яўген у якасці відэакарэспандэнта «Медыя-Палесся» асвятляў пратэсты ў Пінску. Журналіст не прымаў непасрэднага ўдзелу ў пратэстах: ён вёў фота– і відэаздымку па рэдакцыйным заданні. 10 жніўня 2020 года пры выкананні службовых абавязкаў Мікалаевіч быў затрыманы і збіты.

У 2020-ым годзе мужчына пакінуў Беларусь. Ён працаваў за мяжой у сферы, не звязанай з журналістыкай. У пачатку 2024 года ён вырашыў вярнуцца дадому і быў затрыманы.

вясна