BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ашуканцы прадаюць «памілаванне Лукашэнкі» сваякам асуджаных

Як стала вядома праваабаронцам, ашуканцы пачалі нажывацца на рэпрэсіях і выкарыстоўваць палітычныя тэмы для адабрання грошай у беларусаў. Ахвярамі падману ўжо сталі некалькі сем’яў асуджаных. Зламыснікі сцвярджаюць, што пытанне памілаванняў пастаўлена нібыта на паток, а кошт пытання – 5000 долараў. Пры гэтым размова нібыта ідзе не толькі пра «палітычныя» артыкулы. Ашуканцы добра валодаюць юрыдычнай мовай і нават расказваюць цалкам алгарытм, як менавіта робіцца памілаванне. Аднак пасля атрымання задатку – дзве тысячы даляраў – яны знікаюць, папярэджваюць праваабаронцы.

Выява: тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.

Нагадаем, указамі Лукашэнкі былі памілаваны 293 чалавекі, прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітычнымі зняволенымі.