BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аўдытара і бізнэс-трэнера Дзмітрыя Цімафіевіча пачалі судзіць за ўдзел у пратэстах

Дзмітрый — адзін з самых публічных беларускіх аўдытараў. У 2013-2020 ён працаваў у аўдытарскай кампаніі KPMG, з 2020 года кіруе аўдыторскай кампаніяй IQT. Актыўна дае каментары, праводзіць семінары і трэнінгі.

Як адзначае «Наша Ніва», на сайце эканамічнага факультэта БДУ яго называюць сярод знакамітых выпускнікоў.

Дзмітрый актыўна абнаўляў свае сацсеткі, аднак тры месяцы таму прапаў з іх.

30 студзеня мужчыну пачалі судзіць у судзе Ленінскага раёна Менска. Яму інкрымінуецца ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя — Анастасія Ачалава.

вясна