Дата з гісторыі. 28 ліпеня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна.
Каля 900 тысяч жыхароў беларускіх губерняў былі прызваны ў шэрагі расейскай арміі, з іх 70 тысяч загінулі. У падзеях ваенных гадоў загінула 60 тысяч мірных жыхароў, яшчэ 50 тысяч былі сілай сагнаны ў Германію. Расейскія ўлады загналі ў бежанства ад 1,5 да 2,2 млн жыхароў беларускіх тэрыторыі. Многія з іх ужо не вярнуліся на Радзіму.
Страты Беларусі цалкам параўнальныя са стратамі насельніцтва Бельгіі, хоць менавіта Бельгія прызнана адной з галоўных ахвяр гэтай вайны. (тг «Беларускі інстытут публічнай гісторыі»).
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: be.wikipedia.org